You are viewing the community [info]videapaliemika

1

September 2008

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com

Sep. 24th, 2008

sheshory

[info]litota_

(no subject)

Пабачыўшы відэа Сяргея Балахонава, я не змагла ня зьняць адказ Балахонаву на "першы выпадак у гісторыі беларускай літаратуры ды інтэрнэту, калі дыскусія набывае форму відэапалемікі". Спачатку я хацела зьняцца на фоне шкарпэтак, якія сохлі на батарэі. Потым вырашыла зьняцца на фоне пустой сьцяны (як шкада, што каляровага дывану побач не знайшлося). І я ўжо нават прыдумала прамову. Як раптам на камеры скончылася батарэя. Але, думаецца мне, у скарочаным варыянце адказ Чэмбэрлену Балахону атрымаўся як найлепшым. Па-мойму, я выказала ўсё, што думаю з гэтай нагоды.

sheshory

[info]litota_

Вялікі гадронны калайдэр пад канапай

Летась Алесь Аркуш зьмясьціў у сваім «жывым дзёньніку» прапанову стварыць ню-галерэю фатаздымкаў беларускіх паэтак. Аднак паэткі, якія былі «завочна» ўключаныя ў сьпіс прэтэндэнтак, ідэю збольшага адрынулі – з розных прычынаў. Хтосьці пасьмяяўся, хтосьці пасаромеўся, а то і ўвогуле палічыў праект сэксісцкім.

Надоечы перакладчыца і літаратарка Марыйка Мартысевіч нанесла «ўдар у адказ», прапанаваўшы стварыць Каляндар аголеных пісьменьнікаў. Мяркуецца, што каляндар будзе адмысловым арт-праектам, які будзе надрукаваны ў якасьці дадатка да №9 часопіса «Партызан» (відэа пра прэзэнтацыю папярэдняга нумара часопіса можна пабачыць тут).

Паэты выявіліся больш адкрытымі да супрацоўніцтва. Зрэшты, і ў іх шэрагах ёсьць такія, хто прынцыпова не жадае здымацца аголеным. Сярод іх – літаратар Сяргей Балахонаў. Ён нават зьмясьціў у інтэрнэце адмысловы відэазварот, у якім выказвае свае заўвагі наконт гэтай ідэі.

Цікава, што Сяргея Балахонава вымусіў здумецца не фармат календару, а сама праблема «літаратурнага піяру».

Здаецца, гэта першы выпадак у гісторыі беларускай літаратуры ды інтэрнэту, калі дыскусія набывае форму відэапалемікі.
Тэкст відэазвароту Сяргея Балахонава:

«Хацелася б выказацца з нагоды прапановы Марыйкі Мартысевіч зьняцца для эратычнага календара, таго самага, дзе мяркуецца разьмясьціць здымкі аголеных беларускіх літаратараў. Я ня буду крычаць гвалту, пратэстуючы супраць гэтай ідэі. Няхай яна ўвасобіцца – прафэсійна, прыгожа. Але – безь мяне. Ведаеце, мяне трохі прытаміла тое, што ў Беларусі цікавасьць да літаратуры падаграваецца рознымі спосабамі, апрача ўласна самой літаратуры.

Не, я ня супраць прэзэнтацыяў, слэмаў, размаітых вечарынаў, тонкага і тлустага піяру. Аднак ува мне напару закіпаюць і роспач і злосьць, калі прэзэнтацыя кнігі для чытача становіцца больш яскравым уражаньнем, чым прачытаньне самой кнігі.

Атрымліваецца, што за спецэфэктамі мы спрабуем прыкрыць лядашчасьць айчыннага літаратурнага працэсу. Яшчэ раз паўтару: я не зьбіраюся здымацца аголеным. Наступствы ўдзелу ў гэтым праекце непрадказальныя, як запуск Вялікага гадроннага калайдэру дзе-небудзь у мяне пад канапай. Любові, каханьня і міру вам, дарагія сябры».


Крыніца - Наша Ніва